Яднанне ў сувязі з трагедыяй у Парыжы можа дапамагчы нармалізаваць сітуацыю ва Украіне. Пра гэта ў эфіры беларускіх тэлеканалаў заявіў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, які прыняў удзел у маршы ў памяць аб ахвярах тэрактаў у Парыжы. Па словах беларускага дыпламата, цяпер у Францыі адчуваецца дух яднання нацый. На марш міру ў Парыж прыбылі лідары розных краін. Гэта магчымасць абмеркаваць агульныя меры, накіраваныя на рашэнне буйных міжнародных канфліктаў.