Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны загад. Выплаты прызначаныя 11 дактарам і 54 кандыдатам навук, 32 маладым навукоўцам без ступені. Гэта перспектыўныя маладыя навуковыя дзеячы, чые дасягненні пацвярджаюць патэнты на вынаходніцтвы, прамысловыя ўзоры і гатункі раслін.