Гэта ўжо другая такая акцыя. У гарадскі тэатр лялек на паказ прыйшлі 400 дзяцей з украінскіх рэгіёнаў. Акрамя таго, дзеці атрымалі салодкія падарункі. Ініцыятарамі ёлак стала Гомельская епархія і абласны Чырвоны Крыж. Большасць гасцей дабрачыннай ёлкі - дзеці малодшага школьнага ўзросту.