У Беларусі будзе створана рабочая група для падрыхтоўкі праекта праграмы сумесных дзеянняў з Расіяй у галіне эканамічнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.