Нашы навукоўцы стварылі ключавы элемент міжнароднага лінейнага калайдара - звышправодны рэзанатар. Для лінейнага калайдара, які плануецца пабудаваць у Японіі да 2020 года, патрабуецца каля 20 тысяч такіх рэзанатараў. Праз іх у калайдары на звышхуткасцях рухаюцца зараджаныя часціцы. Падчас іх сутыкнення нараджаюцца новыя, якія і даследуюць навукоўцы. Сам жа міжнародны лінейны калайдар павінен стаць наступным этапам у развіцці фізікі высокіх энергій пасля вядомага Вялікага адроннага калайдара.