Праект "сямейны капітал", новыя віды дапамог і льготныя крэдыты на жыллё пад 5% гадавых - з новага года ўступіў у сілу ўказ Прэзідэнта па падтрымцы сем'яў з дзецьмі.


       Праект "сямейны капітал", новыя віды дапамог і льготныя крэдыты на жыллё пад 5% гадавых - з новага года ўступіў у сілу ўказ Прэзідэнта па падтрымцы сем'яў з дзецьмі. Так, з'яўляецца дадатковая дапамога для сем'яў з двума і больш дзецьмі. Сума выплаты складзе 50% ад бюджэту пражытачнага мінімуму. Самы абмяркоўваемы праект - "Сямейны капітал". Гэта безнаяўная разовая выплата 10 тысяч долараў. Разлічваць на яе могуць сем'і, у якіх нараджаюцца трэці і наступныя дзеці. Пры распрацоўцы праекта вывучаўся вопыт Расіі, Германіі і нават Саўдаўскай Аравіі.
Па апошніх звестках, Беларусь у рэйтынгу краін, спрыяльных для мацярынства і нараджэння дзяцей займае 26-ае месца са 178 дзяржаў - апярэдзіўшы ЗША і краіны-суседкі - Расію і Украіну.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动