Наведвальнікаў будуць сустракаць князь Антоній Вільгельм Радзівіл і яго жонка Марыя Дарота дэ Талейран дэ Кастэлян Радзівіл - заснавальніца нясвіжскіх паркаў. Турыстаў чакае цікавая музычная праграма. Сюрпрызы падрыхтавала тэатральная зала. Таксама наведвальнікі ратушы змогуць купіць шчаслівы білет і атрымаць падарунак ад нясвіжскага магістрата. Для дзяцей балетмайстар тэатральнай школы Францішкі Уршулі Радзівіл прапануе майстар-клас па старадаўнім танцы. У святочныя дні ў Нясвіжскім замку плануюць прыняць 10-12 тыс. турыстаў.