Беларусь істотна зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія пастаўляюцца за межы Мытнага саюза. Гэта рашэнне замацавана ў пастанове ўрада.
Так, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаецца больш як на 100 долараў - да 170 за адну тону. Амаль гэтак жа зніжаецца і пошліна за адну тону дызельнага паліва - амаль да 82 долараў.