Толькі ў Мінску будуць працаваць больш за 20 забаўляльных зон. Галоўнымі стануць пляцоўкі ля Палаца спорту, Нацыянальнай бібліятэкі і ля спарткомплексу "Чыжоўка-Арэна". Кульмінацыя свята - феерверк ля стэлы "Мінск - горад-герой".
Напярэдадні Новага года горад традыцыйна ўпрыгожылі тысячамі агнёў і гірлянд. Перад Палацам Рэспублікі з'явілася не толькі звыклая елка, але і два велізарныя шара з гірлянд. Напярэдадні свята ў Мінск прыйшла сапраўдная зіма з маразамі!