Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка лічыць, што вырашыць канфліктную сітуацыю на паўднёвым усходзе краіны магчыма выключна на падставе мінскіх дамоўленасцей. Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі. "Галоўнае - слабае перамір'е, якое на сёння ёсць на ўсходзе, ператварыць ва ўстойлівы, забяспечаны і працяглы мір. Зрабіць гэта можна толькі на падставе мінскага пратакола", - сказаў ён. Прэзідэнт адзначыў, што элементы працэсу ўрэгулявання - гэта спыненне агню, неадкладнае вызваленне палонных. Ён адзначыў прагрэс у выкананні дамоўленасцей па шэрагу пазіцый. "У нас ёсць прагрэс у рэжыме цішыні, абмене палоннымі", - сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.