У Беларусі з 1 студзеня барацьба з наркотыкамі пачнецца па новых правілах. Прэзідэнт Беларусі падпісаў дэкрэт, накіраваны на абарону жыцця і здароўя, а таксама на стварэнне ўсіх умоў для бяспечнага развіцця моладзі. Такім чынам, зараз за збыт наркотыкаў прадугледжана да 15 гадоў пазбаўлення волі. Калі размова ідзе пра злачынную групу, кожны з яе ўдзельнікаў можа атрымаць да 20 гадоў. Калі ж па віне наркадылера загінуў чалавек, злачынец можа адправіцца за краты на 25 гадоў.