Галоўнай задачай урада Андрэй Кабякоў, які назначаны прэм'ер-міністрам Беларусі, лічыць забеспячэнне паступальнага развіцця эканомікі і, па магчымасці, павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва краіны. Прэм’ер адзначыў, што сітуацыя ў свеце няпростая, а наша эканоміка вельмі залежная ад знешніх рынкаў. Патрэбна мінімізаваць той негатыўны ўплыў, які на нас аказвае сусветная эканоміка. Паводле яго слоў, рашэнні, прынятыя папярэднім складам урада і кіраўніцтвам Нацыянальнага банка, вывераныя і эфектыўныя.