З нагоды завяршэння семестра старшынства Італіі ў Савеце ЕС пасольства Італіі ў Мінску прадставіць канцэрт пад назвай "Опера ў чатыры рукі" італьянскага фартэпіяннага дуэта Антанэлы Вітэлі і Лучыяна Беліні з удзелам беларускіх выканаўцаў Анастасіі Масквіной і Васіля Мінгалёва. Падчас свайго дэбюту на беларускай сцэне італьянскі фартэпіянны дуэт прэзентуе свой апошні кампакт-дыск пад аднайменнай назвай "Опера ў чатыры рукі". У праграме канцэрта шэдэўры італьянскай лірычнай оперы, творча пераасэнсаваныя маэстра Беліні, - "Травіята","Сіла лёсу", "Тоска" і "Севільскі цырульнік". Акрамя таго, напярэдадні калядных свят у канцэрт ўвойдуць вядомыя песні, прысвечаныя Ражаству.