Дзявяты сезон Belarus Fashion Week праходзіць у Мінску.
Пяць дзён дэфіле і больш за 40 брэндаў. Гэтай восенню на галоўным подыўме краіны прэзентуюць калекцыі сезона вясна-лета 2015. Акрамя калекцый нашых дызайнераў, беларуская публіка ацэніць творы куцюр'е з Расіі, Італіі, Германіі, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі і Арабскіх Эміратаў. Але, безумоўна, галоўная ўвага айчынным куцюр’е. Задаваць тон Тыдню Моды будзе дэвіз - «I love BFW! I love Belarus!».
У гэтым сезоне тыдзень моды пачаў супрацоўніцтва з замежнымі пасольствамі. Пры падтрымцы пасольстваў Італіі і Германіі ў Мінску будуць прадстаўлены даволі вядомыя еўрапейскія брэнды.