Банк развіцця Беларусі ў наступным годзе выдзеліць Br700 млрд на інвестпраекты малога і сярэдняга бізнесу.
У жніўні гэтага года Банк пачаў спеціальную праграму. Яна разлічана на прадпрымальнікаў і арганізацыі, сферай дзейнасці якіх з’яўляецца прамвытворчасць, будаўніцтва, сельская гаспадарка. Скарыстацца рэсурсамі могуць таксама тыя, хто заняты ў сферы транспарту і сувязі, у сферы паслуг. Крэдытныя сродкі прадастаўляюцца на тэрмін да 5,5 года пад стаўку 24,5% гадавых.