Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў Мінску з 10 па 16 лістапада.
У кулінарнай акцыі прымуць удзел 85 аб’ектаў грамадскага харчавання. Падчас Тыдня беларускай кухні кафэ і рэстараны прапануюць сваім наведвальнікам пакаштаваць самыя вядомыя стравы нацыянальнай кухні.
Тыдзень беларускай кухні праводзіцца ў сталіцы па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама і пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Суполка кухараў”. Папярэднія кулінарныя акцыі прайшлі ў верасні і снежні мінулага года, а таксама ў лютым-сакавіку і жніўні гэтага года.