У Беларусі няма ніякай ісламскай пагрозы, заявіў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Партнёрства дзяржавы, грамадскага сектара і дзелавой супольнасці ў барацьбе з тэрарызмам - бяспека праз дыялог, згода, узаемадзеянне". У краіне два мусульманскія аб'яднанні, адно з іх налічвае 4 абшчыны, другое - 24. Што да праблемы дэструктыўных сект, то, па словах упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, яна ў Беларусі існуе, але яе нельга назваць маштабнай. Усяго ў Беларусі 25 канфесій, з якіх самая масавая - праваслаўе. Таксама вялікую долю займаюць каталіцызм і пратэстантызм.