Пра гэта заявіла намеснік начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі Ірына Вялічка падчас Генеральнай Асамблеі ААН. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у інтэрактыўным дыялогу з Вярхоўным камісарам па правах чалавека. Дэлегат ад Беларусі заклікала Вярхоўнага камісара звярнуць увагу на дзейнасць савета. Па яе словах, гэта актыўнасць сёння ператвараецца ў механізм нараджэння каштоўнасцяў і ідэй, далёкіх ад тых, якія падзяляе і падтрымлівае большасць краін свету. У сувязі з гэтым прадстаўнік МЗС лічыць неабходным сфарміраваць практыку паўнавартаснага прадстаўлення ўсіх краін - членаў ААН у дзейнасці савета.