Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАрт” завершыцца беларускай прэм’ерай. Тэатр ім. Янкі Купалы прадстаўляе сучасную нацыянальную драматургію - п'есу Дзмітрыя Багаслоўскага "Тата". Асноўная тэма твора - вечная гісторыя ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей. Каштоўнасцей, розных для кожнага пакалення і пошуку сэнсу жыцця. Двухгадзінная пастаноўка не пазбаўлена містыкі і пазначана, як "сон у двух дзеяннях".