Пра гэта заявіў пасол нашай краіны Павел Латушка па выніках перамоў у Парыжы. На мінулым тыдні з візітам там знаходзілася дэлегацыя МЗС Беларусі. У Гандлёва-прамысловай палаце Парыжа і рэгіёна Іль-дэ-Франс адбылася сустрэча з прэзідэнтам гэтай дзяржустановы П'ерам-Антуанам Гаі. Бакі абмеркавалі перспектыву падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж нашымі гандлёвымі палатамі, а таксама арганізацыю візіту ў 2015 годзе ў Беларусь дзелавых колаў Францыі. Таксама беларуская дэлегацыя правяла перамовы з Гендырэктарам па пытаннях палітыкі і бяспекі МЗС Францыі Нікаля дэ Рыўерам. Бакі абмеркавалі ўзаемаадносіны Беларусі і ЕС, а таксама сітуацыю ва Украіне.