Кулінарная карта Беларусі з'явіцца ў 2015 годзе, паведаміла БЕЛТА старшыня праўлення аб’яднання "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова. Гастранамічны турызм цяпер актыўна развіваецца ва ўсім свеце. На думку Валерыі Кліцуновай, перспектыўны гэты напрамак і для Беларусі. Цяпер для развіцця такога віду турызму ў краіне з'яўляюцца гастранамічныя маршруты, праводзяцца кулінарныя фестывалі, напрыклад, "Мотальскія прысмакі" ў Іванаўскім раёне, вішнёвы фестываль у Глыбоцкім раёне, яблычны фестываль на Шаркаўшчыне і іншыя. Кулінарная карта стане своеасаблівым даведнікам, які падкажа, што варта пакаштаваць у кожным з рэгіёнаў краіны. Акрамя таго, з яе дапамогай турыст зможа скласці ўласны гастранамічны тур. Папулярызацыя мясцовай кухні будзе садзейнічаць і развіццю аграэкатурызму.