У Нясвіжы будуць шукаць скарбы Радзівілаў.


        У Нясвіжы 18 кастрычніка будуць шукаць скарбы Радзівілаў, паведамляе БЕЛТА. Восенню 1939 года за некалькі дзён да прыходу Чырвонай арміі ў Нясвіж апошні ўладальнік замка Леан Радзівіл ноччу вынес і схаваў асабістыя каштоўнасці. На працягу 75 гадоў гэта заставалася сямейнай тайнай, пакуль яе не раскрыла ўнучка князя Дзіяна Радзівіл-Караба . Летась яна наведала музей-запаведнік. Абследаваць тэрыторыю, дзе, як мяркуецца, могуць быць закапаны фамільныя каштоўнасці, будуць спецыялісты з Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Паназіраць за пошукам змогуць і турысты. Архітэктурна-культурны комплекс былой рэзідэнцыі Радзівілаў - адна з выдатных мясцін Беларусі, занесеная ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动