У горадзе над Бугам сустрэнуцца бізнесмены і банкіры з Польшчы і Беларусі. У плане двухдзённага форуму - нарады, знаёмства са свабоднай эканамічнай зонай "Брэст", наведванне новага тэрмінала Белмытнясэрвіса недалёка ад пункта пропуску "Казловічы". Таксама пройдзе кантактна-кааперацыйная біржа паміж беларускімі і польскімі бізнесменамі. Дарэчы, толькі ў Брэсцкай вобласці сёння працуе 250 кампаній з польскімі інвестыцыямі. А па знешнеэканамічных сувязях Польшча - другі партнёр пасля Расіі.