У рамках форуму Беларуская чыгунка ўпершыню прадэманстравала двухвосевы маняўровы цеплавоз "ТМЭ-3", створаны сумесна з чэшскімі партнёрамі ў Лідзе. Берлін па праве лічыцца сталіцай транспартнай тэхнікі. Выстава праводзіцца раз на два гады ў экспацэнтры "Месе". Галоўнымі тэмамі гэтага года тут сталі "Структура чыгуначнага транспарту", "Інтэр'ер" і "Будаўніцтва тунэляў". Частка экспазыцыі знаходзіцца пад адкрытым небам, што не мае аналагаў сярод сусветных транспартных выстаў.