Адміністратар ПРААН Хелен Кларк высока ацаніла ролю Беларусі ў працэсе ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне і падзякавала за прынятыя беларускім кіраўніцтвам канкрэтныя крокі па аказанні дапамогі украінскім бежанцам, якія знаходзяцца ў Беларусі. Хелен Кларк таксама асобна адзначыла, што з'яўляецца актыўным прыхільнікам прасоўвання інтарэсаў Беларусі ў адносінах з іншымі краінамі і арганізацыямі, у тым ліку СГА.