У Маскве адбылося чарговае пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі. Члены Савета ад Беларусі, Казахстана і Расіі абмеркавалі пытанні функцыянавання ЕАЭС з 1 студзеня наступнага года. Разгледзелі таксама і пытанні, якія датычацца арганізацыі дзейнасці Суда Еўразійскай эканамічнай камісіі. Беларускую дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліў член камісіі ЕАЭС Сяргей Румас.