Беларуская каманда адправіцца на Мальту для ўдзелу ў міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2014" 8 лістапада. Тым часам у Мінску прадаўжаецца падрыхтоўка прадстаўніцы Беларусі: 14-гадовая Надзея Місякова, якая выступіць з песняй "Сокал", адточвае вакальнае і харэаграфічнае майстэрства. Фінал конкурсу адбудзецца 15 лістапада ў горадзе Валета (Мальта). Вынікі галасавання ад Беларусі будзе аб'яўляць 11-гадовая мінчанка Кацярына Таперкіна.