Больш як 150 кампаній з 10 краін выказалі жаданне ўдзельнічаць у 19-ым Беларускім энергетычным і экалагічным форуме. Ён пройдзе ў Мінску ў кастрычніку. Сёлета падчас форуму ўпершыню адбудзецца прэзентацыя міжнароднага праекта "Навука і інавацыі ў энергетыцы" на тэму супрацоўніцтва з краінамі ЕС. Акрамя таго, плануецца правядзенне 3-га беларуска-германскага энергетычнага форуму.