Bярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан адзначыла важную ролю Беларусі ў правядзенні сустрэчы ў Мінску па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне. На гэтым яна акцэнтавала ўвагу сёння ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кэтрын Эштан падзякавала за ініцыятыву правядзення сустрэчы. “- Гэта важнае мерапрыемства, каб засяродзіць увагу на падзеях, якія адбываюцца ва Украіне. І вельмі важна, каб кіраўнікі краін рэгіёна маглі ўключыцца ў гэты дыялог", адзначыла вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.