Па экспарце камп’ютарных паслуг на душу насельніцтва Беларусь абагнала такіх прызнаных сусветных лідараў у IT-cферы, як Індыя і ЗША. Гэтыя звесткі прывяла Сусветная гандлёвая арганізацыя. Па выніках 2013 года аб’ем экспарту камп’ютарных паслуг Беларусі склаў каля $60 на душу насельніцтва. Пры чым аналагічны паказальнік Індыі $41, ЗША – $36.Сярод краін Мытнага саюза толькі Беларусь мае станоўчае сальда камп'ютэрных паслуг, прычым на працягу апошніх пяці гадоў краіна пастаянна павялічвае гэты паказчык.