Беларусь плануе заключыць пагадненні аб бязвізавых паездках з Турцыяй, Бразіліяй і Аргенцінай, паведаміў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Аляксандр Астроўскі. Акрамя таго, тэма візавых ўзаемаадносін абмяркоўваецца і з Ізраілем. Ёсць задумкі яшчэ па цэлым шэрагу дзяржаў, але тут наша краіна рухаецца на аснове прынцыпу ўзаемнасці з улікам палітычных, эканамічных, гуманітарных аспектаў двухбаковых адносін, адзначыў Аляксандр Астроўскі.