Грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза вызваляць ад працэдуры пацверджання дыпломаў аб адукацыі. Беларусь, Казахстан і Расія дамовіліся і юрыдычна зафіксавалі норму, якая дазваляе грамадзянам “тройкі” здзяйсняць працоўную дзейнасць у кожнай з краін ЕўрАзЭс без праходжання працэдуры пацверджання дакументаў аб адукацыі. Гэта норма будзе распаўсюджвацца з 1 студзеня 2015 года на ўсе сферы працоўнай дзейнасці, за выключэннем педагагічнай, юрыдычнай, медыцынскай і фармацэўтычнай. Для гэтых сфер захаваецца патрабаванне праходжання нацыянальнай працэдуры прызнання замежных дакументаў аб адукацыі.