Вынікі сёлетняй ўборачнай кампаніі ўражваюць. Амаль на 3 мільёны тон збожжа больш, чым летась, сабралі беларускія аграрыі. На сёння намалот па краіне склаў 8 мільёнаў 837 тысяч тон збожжа. Жніво практычна падышло да канца. Па краіне засталося ўбраць усяго 8% плошчаў. Некаторыя раёны ўжо адзначылі "Дажынкі".