Вёска Грэск Слуцкага раёна не першы год збірае паломнікаў з усяго свету. Яны прыязджаюць пакланіцца цудатворнаму абразу Божай Маці. Абраз, прывезены мясцовай жыхаркай з Серпухаўскага манастыра, некалькі гадоў таму пачаў міратачыць. Ля абліччаў Божай Маці і Немаўляці сталі з'яўляцца маленькія духмяныя кропелькі расы. Праваслаўны абраз вылечвае людзей. І сёння да яго едуць людзі не толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Расіі, Украіны, Літвы.