Банк развіцця Беларусі прыняты ў Асацыяцыю фінансавых інстытутаў развіцця Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна ў якасці спецыяльнага члена, паведамляе БЕЛТА. Як адзначыў старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас, уступленне ў Асацыяцыю - важная падзея для банка з пункту гледжання развіцця яго міжнароднай дзейнасці. Удзел у асацыяцыі адкрывае не толькі перспектывы цеснага супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі важнейшага для Беларусі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, але дае магчымасць атрымаць пляцоўку ўзаемадзеяння з буйнейшымі рэгіянальнымі банкамі развіцця і міжнароднымі арганізацыямі. Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб супрацоўніцтве з Азіяцкім банкам развіцця, Сусветным банкам, агенцтвамі ААН.