Boeing 777 малайзійскіх авіяліній, які выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур, разбіўся вечарам 17 ліпеня на тэрыторыі Данецкай вобласці. Пры крушэнні загінулі 298 чалавек. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні Вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі, Каралю Нідэрландаў і Генерал-губернатару Аўстралійскага Саюза ў сувязі з гібеллю грамадзян гэтых краін у выніку катастрофы самалёта малайзійскіх авіяліній.