Навучэнцы ліцэя БДУ распрацавалі мадэль спадарожніка і запусцілі яго. Апарат не толькі выканаў праграму запланаваных навуковых даследаванняў, але і здзейсніў мяккую пасадку на парашутнай сістэме ўласнай распрацоўкі. Ліцэісты працягваюць удасканальваць мадэль спадарожніка.