Зараз вырашаюцца ўсе пытанні, звязаныя з гэтым працаёмкім і дарагім працэсам. У гэтыя дні ў Мінску з афіцыйным візітам знаходзяцца расійскія калегі беларускіх палярнікаў. Профільныя пытанні абмяркоўваліся на міністэрскім узроўні падчас пасяджэння міжведамаснай камісіі па пытаннях Антарктыкі. Гэта трэцяя рабочая сустрэча з моманту падпісання ў 2013 годзе міжурадавай дамовы аб супрацоўніцтве ў Антарктыцы. Дамова ўстанавіла поўны парытэт бакоў. Беларусы будуць базіравацца недалёк ад геаграфічнага пункту Гара Вячэрняя.