Вытворчае аб'яднанне "Гомсельмаш" плануе ажыццяўляць пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Турцыю. Гэта пытанне будзе абмяркоўвацца на сустрэчы з прадстаўнічай дэлегацыяй турэцкай кампаніі, якая прыбудзе на бягучым тыдні ў Гомель, паведамляе БЕЛТА. Плануецца, што беларускі і турэцкі бакі разгледзяць магчымасць стварэння сумеснай вытворчасць з далейшым выхадам на рынкі суседніх краін: Ірак, Іран, Пакістан.