У Беларусі пяройдуць на міжнародную сістэму фінансавай справаздачнасці. Гэта дапаможа прыцягнуць больш замежных інвестараў і палепшыць эфектыўнасць і якасць кіравання кампаніямі. Закон аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці, які ўвайшоў у сілу ў пачатку гэтага года, прадугледжвае фарміраванне нацыянальных стандартаў на базе міжнародных. Міжнародную сістэму фінансавай справаздачнасці ўжываюць у краінах Еўрасаюза, у Кітаі, Індыі, Паўднёвай Афрыцы і Аўстраліі.