Пытанні будаўніцтва атамнай электрастанцыі - у прыватнасці ўзаемадзеянне ў дадзенай галіне Беларусі і Літвы - абмеркавалі ў Жэневе. На нарадзе па міжнароднай канвенцыі ЭСПА наша краіна афіцыйна заявіла аб тым, што ў найбліжэйшы час гатова запрасіць па просьбе літоўскага боку чарговую місію МАГАТЭ. Нагадаем, місія МАГАТЭ ўжо наведвала будаўнічую пляцоўку першай беларускай АЭС. Работу нашай краіны ў гэтым кірунку міжнародныя эксперты ацэньваюць на высокім узроўні. Як адзначылі ў Міністэрстве прыроды, да пачатку запуску Астравецкай АЭС наша краіна плануе запрасіць місію МАГАТЭ яшчэ як мінімум тройчы.