Лепшыя аркестры Гомеля будуць граць па нядзелях на пандусе палаца Румянцавых і Паскевічаў.


      У рамках праекта "Летнія музычныя асамблеі - 2014", які рэалізуе Гомельскі палацава-паркавы ансамбль будуць граць лепшыя аркестравыя калектывы горада. Права адкрыць сезон прадастаўлена эстрадна-сімфанічнага аркестру абласной філармоніі, які прадставіць гамяльчанам і гасцям горада канцэртную праграму "Усе краіны ў госці да нас!". У праграме прыгожыя і папулярныя музычныя кампазіцыі розных краін і стылістычных напрамкаў, музыка з кінафільмаў, а таксама сцэны з мюзіклаў. З назвай канцэртнай праграмы пераклікаецца яшчэ адзін праект, які рэалізуецца ў палацы. Так, у музеі будзе працаваць выстава "Скарбы сусветнага жывапісу", аснову якой складае унікальная калекцыя рэпрадукцый Надзеі Хадасевіч-Лежэ. У чатырох залах палацавага музея прадстаўлены больш за 140 рэпрадукцый твораў вядомых жывапісцаў свету.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动