Беларусь расцэньвае супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі як адзін з асноўных складнікаў беларуска-расійскіх адносін і рэальную эканамічную аснову інтэграцыі, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага схода Расіі Валянцінай Мацвіенка і кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў, якія ўдзельнічаюць у Першым форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў , што рэгулярныя пасяджэнні двухбаковых саветаў, камісій і рабочых груп дазваляюць аператыўна разглядаць найбольш актуальныя пытанні супрацоўніцтва, вырашаць канкрэтныя задачы па пашырэнні ўзаемных сувязей.
У сваю чаргу Валянціна Мацвіенка адзначыла, што Расія лічыць Беларусь найважнейшым стратэгічным партнёрам.