У мемарыяльным комплексе прайшла акцыя да Дня абароны дзяцей і 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трагічныя старонкі гісторыі, подзвіг абаронцаў цытадэлі, сімвалы мужнасці і славы адлюстроўвалі ў сваіх работах амаль 70 брэсцкіх школьнікаў. Гэта і манументальны жывапіс, і партрэты воінаў-вызваліцеляў. Лепшыя малюнкі ў канцы верасня будуць прадстаўлены на спецыяльнай выставе.