Беларусь застанецца прыхільнай міжрэлігійнаму міру і нацыянальнаму спакою, - заяўляе Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.


      Мінск у гэтыя дні стаў сталіцай міжканфесіянальнага дыялога Еўропы. Амаль паўсотні іерархаў больш чым з 20 краін свету прымаюць удзел у IV Праваслаўна-каталіцкім форуме "Рэлігія і культурная разнастайнасць: выклікі хрысціянскім цэрквам у Еўропе".
      Беларусь застанецца прыхільнай міжрэлігійнаму міру і нацыянальнаму спакою, - заявіў на сустрэчы з удзельнікамі форуму Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што гэта падзея абавязвае яго і ўвесь беларускі народ з яшчэ большай стараннасцю і адказнасцю падыходзіць да захавання міжрэлігійнага міру і нацыянальнага спакою. Прэзідэнт запэўніў удзельнікаў форуму, што ў іх ніколі ў гэтым плане не будзе прэтэнзій да беларускага народа і беларускай дзяржавы.
      Прывітанне ўдзельнікам форуму даслаў Папа Рымскі Францыск. Пантыфік выказаў надзею, што IV Еўрапейскі праваслаўна - каталіцкі форум будзе садзейнічаць умацаванню сяброўскіх адносін і адзінства. Таксама ён выказаў надзею і на тое, што ў Еўропе будзе гарантавана свабода веравызнання ва ўсіх яе аспектах.
        Такая маштабная сустрэча вядомых духоўных дзеячаў на беларускай зямлі праходзіць упершыню ў сучаснай гісторыі. Да гэтага форум прымалі грэчаскі Родас, партугальскі Лісабон і італьянскі Трэнта. Ён праходзіць кожныя два гады. У 2012, калі вызначаліся з наступным месцам правядзення форуму, Мінск быў аднагалосна адобраны ўсімі іерархамі. Беларуская сталіца атрымала такое права, у тым ліку, і дзякуючы намаганнямі Мітрапаліта Філарэта.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动