У храме-помніку Усіх Святых адкрываецца IV Праваслаўна-Каталіцкі форум. Свой удзел у ім пацвердзілі вядомыя багасловы, рэлігазнаўцы і філосафы больш чым з 20 краін свету. Настолькі маштабная сустрэча на беларускай зямлі адбудзецца ўпершыню ў сучаснай гісторыі. Адной з галоўных тэм форуму стане духоўны крызіс Еўропы і шляхі выхаду з яго.