Дагавор аб Еўразійскім Эканамічным саюзе Беларусі, Казахстана і Расіі падпісаны ў Астане. Свае подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Уладзімір Пуцін. Дагавор аб Еўразійскім Эканамічным саюзе скіраваны на рашэнне задач па павышэнні дабрабыту і якасці жыцця грамадзян трох краін і прадугледжвае свабоду перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы, правядзенне скаардынаванай эканамічнай палітыкі.