Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў пойдзе ў Мінску.


        Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое пройдзе 30 мая ў Мінску, стане пляцоўкай для вырашэння важных пытанняў, у тым ліку двухбаковага супрацоўніцтва. Такую думку выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сяргей Лебедзеў у сваю чаргу падкрэсліў упэўненасць у тым, што саміт пройдзе канструктыўна, па ўсіх пытаннях чакаецца прыняцце пазітыўных рашэнняў. На думку выканаўчага сакратара СНД гэтаму, будзе садзейнічаць папярэдне праведзеная вялікая падрыхтоўчая работа. Плануецца, што на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД будзе разгледжана 23 праекты дакументаў. Асноўным стане эканамічны блок пытанняў, таксама будуць абмеркаваныя фінансавыя пытанні і пытанні развіцця супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动