Такая дамоўленасць дасягнута ў час сустрэчы міністра эканомікі Беларусі Мікалая Снапкова з дэлегацыяй Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая паведамляе БЕЛТА. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна Кітая. Сярод іх праект Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, удзел Беларусі ў адраджэнні эканамічнага напрамку Вялікага шаўковага шляху і арганізацыя на тэрыторыі гэтай аўтаномнай акругі сумеснай вытворчасці сельскагаспадарчых камбайнаў і іншай тэхнікі.