Форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы стаў мостам у інтэграцыйных працэсах МС і ЕС.


       Другі Форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы стаў мостам у вялікіх інтэграцыйных працэсах паміж Мытным саюзам і ЕС. Такое меркаванне выказаў падчас гэтага мерапрыемства ў Беластоку намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў, паведамляе БЕЛТА. Другі беларуска-польскі Форум гарадоў-пабрацімаў даў новы імпульс далейшаму развіццю двухбаковых сувязей. Беларусь надае вялікае значэнне міжрэгіянальнаму і трансгранічнаму супрацоўніцтве з Польшчай. Паміж гарадамі падпісана 65 пагадненняў аб пабрацімства і дружбе. Міжрэгіянальныя беларуска-польскія ініцыятывы атрымліваюць падтрымку ў рамках праектаў Еўрасаюза. У гарадах-пабрацімах Беларусі і Польшчы эфектыўна працуюць сумесныя прадпрыемствы. Беларусь імкнецца ствараць спрыяльны інвестыцыйны клімат для польскіх інвестараў. Аляксандр Гур'янаў запэўніў, што беларускі бок і надалей будзе падтрымліваць прыход польскіх кампаній у Беларусь.             

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动